Шыба без шкла
| Автор | Кася Іофе |
| Издательство | hochroth Minsk |
| Год издания | 2023 |
| ISBN | 9783949850400 Скопировано |
| Страниц | 32 |
| Обложка | Мягкая обложка |
| Художник | Ксенія Ангелава |
Шыба без шкла – тое, што засмучае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух і думкі, дакрануцца да балючага вобраза, які спаткае на вокладцы ў выглядзе назвы і суправаджае падчас падарожжа па старонках. Для Касі Іофе, беларускай паэткі, перакладчыцы, псіхатэрапеўткі, кніга стала месцам аўтарэфлексіі і судакранання з чытачом. Зварот да яго ажыццяўляецца па-за межамі, з якіх першая ― моўная. У кнізе змешчаны вершы на беларускай, рускай, польскай, некаторыя творы згадваюць пра украінскую, ідыш. Але «па-за м…
-
BeogradДоступно для самовывоза Обычно готов за 24 часа
Gavrila Principa 29
11040 Beograd
Сербия -
Novi SadДоступно для самовывоза Только для онлайн-заказов
Jevrejska 14
21100 Novi Sad
Сербия
Шыба без шкла – тое, што засмучае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух і думкі, дакрануцца да балючага вобраза, які спаткае на вокладцы ў выглядзе назвы і суправаджае падчас падарожжа па старонках. Для Касі Іофе, беларускай паэткі, перакладчыцы, псіхатэрапеўткі, кніга стала месцам аўтарэфлексіі і судакранання з чытачом. Зварот да яго ажыццяўляецца па-за межамі, з якіх першая ― моўная. У кнізе змешчаны вершы на беларускай, рускай, польскай, некаторыя творы згадваюць пра украінскую, ідыш. Але «па-за межамі» не толькі праз мову і нават геаграфію. Справа ў адлегласці ментальнай, якая таксама пераадольваецца: стваралася кніга ва ўмовах рэлакацыі, з улікам досведу 2020 года, гранічна трагічнага, але не руйнуючага. Аб гэтым сведчаць і вобразная сістэма, дзе гіпернатуралістычныя метафары, нібы вывернутыя суставы, лякуюцца прыроднай стыхіяй, сумяшчаючы прыроднае і сацыяльнае, і фанетыка радкоў, пабудаваных на збіцці гукаў, паўторах, і аўтарскія неалагізмы з кавалкамі сэнсаў. А па-за ўсім гэтым ― постаць лірычнай гераіні, якая прынцыпова не адасабляе сябе ад мастацкага сусвету з ягонай крохкай надзеяй, што можа існаваць толькі побач з «белым, чырвоным, белым болем, чаканнем, болем». Кася Іофе (Кацярына Навіньскі, раней Кавалёнак-Глухоўская і Глухоўская па пашпарце) – беларуская паэтка, псіхатэрапеўтка, перакладчыца. Нарадзілася 2 чэрвеня 1995 г. у Мінску. З’яўляецца ў друку з 2009 г. ад публікацый прозы ў часопісе «Дзеяслоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2021 г. Пасля пратэстаў 2020 г. мусіла выехаць за межы Беларусі, з восені 2020 г. жыве ў Кракаве. Заснавальніца фэстываляў «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі») пры Віле Дэц’юса, «Зіма па-беларуску», «Тыдзень Дзядоў», адна з галоўных арганізатарак Пікніка Letucień. Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок», якое займаецца захаваннем і развіццём беларускай культуры.
В интернет-магазине доступны следующие варианты оплаты:
- Наличными или банковской картой при самовывозе.
- Банковской картой онлайн.
- При получении заказа от курьера (наличными или картой).
- Самовывоз из магазинов в Белграде или Нови-Саде — бесплатно.
- Курьерская доставка по Сербии (BEX) — 500 дин.
Внимание!
Доставка возможна только по Сербии.
⏳ Срок доставки: 2–5 рабочих дней.