Стандартная цена 2,140.00 RSD

Наперадзе толькі лес

Автор Вольга Злотнікава
Издательство hochroth Minsk
Год издания 2023
ISBN 9783949850264 Скопировано
Страниц 30
Обложка Мягкая обложка
Художник Ніна Маргаева

«…над намі стаіць жыццё, / дзіцёнак-анёл / з перакуленага / чоўна любові» – мабыць, самая дакладная цытата з новай паэтычнай кнігі Вольгі Злотнікавай, своеасаблівыя ўводзіны ў мастацкі свет паэткі. Яго адметнасць у тым, што Вольга арганічна спалучае сістэмы дзвюх моў – рускай і беларускай, кожная з якіх прыносіць у яе паэзію сузор’е вобразаў, гучанне паэтычнага радка, непаўторную інтанацыю. У новай кнізе яе асновай робяцца збіты рытм, абрыўкі фраз з мноствам паўз, гукавых лакунаў, якія пакідаюць…

Стандартная цена 2,140.00 RSD
Товар недоступен для самовывоза ни в одном магазине
Описание

«…над намі стаіць жыццё, / дзіцёнак-анёл / з перакуленага / чоўна любові» – мабыць, самая дакладная цытата з новай паэтычнай кнігі Вольгі Злотнікавай, своеасаблівыя ўводзіны ў мастацкі свет паэткі. Яго адметнасць у тым, што Вольга арганічна спалучае сістэмы дзвюх моў – рускай і беларускай, кожная з якіх прыносіць у яе паэзію сузор’е вобразаў, гучанне паэтычнага радка, непаўторную інтанацыю. У новай кнізе яе асновай робяцца збіты рытм, абрыўкі фраз з мноствам паўз, гукавых лакунаў, якія пакідаюць прастору для роздуму. У вершах адчуваецца досвед чалавека, які прайшоў праз жнівень 2020-га, таму і біблейская вобразнасць падаецца ў змрочных фарбах, а надзея праблематызуецца, каб не напісаць «адсутнічае», мастацкі свет пранізваюць лейтматывы маўчання, немагчымасці крыку, няздольнасці прабіць сцяну пустэчы, гвалтоўнага пазбаўлення гуку. І разам з тым гэта не каментары да рэчаіснасці. Дакладней, больш за каментары, бо гаворка ідзе пра чалавечы лëс, ягоную трапяткую частку ― сэрца. Таму і лес ― наперадзе. Вольга Злотнікава нарадзілася ў 1987 годзе ў Мінску. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Вершы апублікаваныя ў «Анталогіі сучаснага беларускага верлібра», «Анталогіі паэтак. Выбранае Вальжынай Морт», папяровых і сеціўных выданнях: «Минская школа», «Homo Legens», «Новый журнал», «Вестник РХД», «Literratura», «Этажи» і інш. Аўтарка кніг вершаў «Паства» (2016) і «Радогощенский дневник» (2018). Жыве ў Мінску.

В интернет-магазине доступны следующие варианты оплаты:

  1. Наличными или банковской картой при самовывозе.
  2. Банковской картой онлайн.
  3. При получении заказа от курьера (наличными или картой).
  1. Самовывоз из магазинов в Белграде или Нови-Саде — бесплатно.
  2. Курьерская доставка по Сербии (BEX) — 500 дин.

Внимание!
Доставка возможна только по Сербии.

⏳ Срок доставки: 2–5 рабочих дней.