{"product_id":"ya-pratsyagvayu-9783949850165","title":"Я працягваю","description":"\u003cp\u003eУ кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 20 жніўня 2020 г. па 26 снежня 2022 г. «Я працягваю», нібы «Я выходжу», – заклік, у якім згадваюцца як вядомы мем 2020-га, так і паэтычнае натхненне, боль, асабісты і грамадзянскі. Назва, выбраная для новай паэтычнай кнігі Насты Кудасавай, адлюстроўвае час, у які пісаліся вершы: 20 жніўня 2020 ― 26 снежня 2022-га. Гэта, мабыць, самыя змрочныя старонкі ў гісторыі постсавецкай Беларусі. Пераводзяць іх у каардынаты вечнасці класічная паэтычная форма, непаўторная інтанацыя, у якой пераплятаюцца матывы Срэбранага веку рускай паэзіі і традыцыі нацыянальнага фальклору, звароты да Бібліі і паганскія заклëны, і, канешне, візуальнае аздабленне, зробленае мастачкай Вольгай Пранкевіч. Разам з тым у творчай манеры аўтаркі прасочваецца новае ― яскравыя сацыяльныя ноты, што ўрываюцца ў лірычны дзëннік постаццю нашага часу гвалту і тэрору. Дадамо: экзістэнцыяльнага стаіцызму, напружанага чакання і адказнасці за Жыццë. Апошняе падаецца вельмі важным (калі не асноўным) для лірычнай гераіні – жанчыны сталай, з адчуваннем неабходнасці берагчы Свет. Наста Кудасава беларуская паэтка, перакладчыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомельскай вобласці. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля»(2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022). Перакладае паэзію з рускай, украінскай, удмурцкай на беларускую мову. Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года», літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова ў 2021 г. Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц (2018), лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Вершы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы.\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":44749379469365,"sku":"9783949850165","price":2140.0,"currency_code":"RSD","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0688\/7732\/0245\/files\/0dyyph2szry46da2cf5rcixf3hcpuflk.webp?v=1764905257","url":"https:\/\/belavrana.com\/products\/ya-pratsyagvayu-9783949850165","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Сербии!","version":"1.0","type":"link"}