{"product_id":"polatskaya-shlyakhta-apovests-9789851529878","title":"Полацкая шляхта (Аповесць)","description":"\u003cp\u003eДзе знаходзіцца Белая Русь? Гэта вядома ўсяму свету, даводзіць ужо ў першым сказе сваёй аповесці Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі. Назва твора — такая ж «шматпавярховая», як і імя яе аўтара: \"Апавяданне І-е, Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта (Жаніцьба Ямці Пана Шатана Старэйшага)\". Як у фільме-фэнтэзі, паўстае тут старажытны паганскі алтар — «стол Гарыславы», гарыць вогнішча ў ноч на Івана Купалу, плешча цёмнымі водамі Жэраўскае возера, выходзіць з лесу Вужыны кароль, пагрозліва зыркае пачварны васіліск. Сярод гэтых дзівосаў і цудаў нараджаюцца, жывуць і паміраюць, кахаюць, ненавідзяць і шукаюць сэнс жыцця высакародны ўладальнік Арлапольскага замка Януш Павел Арлалёт, стары Мечнік са Шчароты і яго дачка Зоф’я, камісар Жэраўскага маёнтка пан Бурба...\u003c\/p\u003e","brand":"Попурри","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":44749319438389,"sku":"9789851529878","price":420.0,"currency_code":"RSD","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0688\/7732\/0245\/files\/v8ga72m9y2rf7mye68yki67ao638kdb9.jpg?v=1764903581","url":"https:\/\/belavrana.com\/products\/polatskaya-shlyakhta-apovests-9789851529878","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Сербии!","version":"1.0","type":"link"}