{"product_id":"naperadze-tolk-les-9783949850264","title":"Наперадзе толькі лес","description":"\u003cp\u003e«…над намі стаіць жыццё, \/ дзіцёнак-анёл \/ з перакуленага \/ чоўна любові» – мабыць, самая дакладная цытата з новай паэтычнай кнігі Вольгі Злотнікавай, своеасаблівыя ўводзіны ў мастацкі свет паэткі. Яго адметнасць у тым, што Вольга арганічна спалучае сістэмы дзвюх моў – рускай і беларускай, кожная з якіх прыносіць у яе паэзію сузор’е вобразаў, гучанне паэтычнага радка, непаўторную інтанацыю. У новай кнізе яе асновай робяцца збіты рытм, абрыўкі фраз з мноствам паўз, гукавых лакунаў, якія пакідаюць прастору для роздуму. У вершах адчуваецца досвед чалавека, які прайшоў праз жнівень 2020-га, таму і біблейская вобразнасць падаецца ў змрочных фарбах, а надзея праблематызуецца, каб не напісаць «адсутнічае», мастацкі свет пранізваюць лейтматывы маўчання, немагчымасці крыку, няздольнасці прабіць сцяну пустэчы, гвалтоўнага пазбаўлення гуку. І разам з тым гэта не каментары да рэчаіснасці. Дакладней, больш за каментары, бо гаворка ідзе пра чалавечы лëс, ягоную трапяткую частку ― сэрца. Таму і лес ― наперадзе. Вольга Злотнікава нарадзілася ў 1987 годзе ў Мінску. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Вершы апублікаваныя ў «Анталогіі сучаснага беларускага верлібра», «Анталогіі паэтак. Выбранае Вальжынай Морт», папяровых і сеціўных выданнях: «Минская школа», «Homo Legens», «Новый журнал», «Вестник РХД», «Literratura», «Этажи» і інш. Аўтарка кніг вершаў «Паства» (2016) і «Радогощенский дневник» (2018). Жыве ў Мінску.\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":44749392904245,"sku":"9783949850264","price":2140.0,"currency_code":"RSD","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0688\/7732\/0245\/files\/eoyh9fvg0xwbkuyibvy54f5wm727liy2.jpg?v=1764905654","url":"https:\/\/belavrana.com\/products\/naperadze-tolk-les-9783949850264","provider":"Белая Ворона - ваш книжный в Сербии!","version":"1.0","type":"link"}